Літва не выключае, што перавозкай нелегалаў займаюцца ўлады Беларусі



Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што ў Літвы ёсць доказы таго, што ўлады Беларусі і пагранічнікі замешаныя ў арганізацыі адпраўкі нелегалаў у Еўразвяз.

“Гэта арганізаваная дзейнасць, пэўная схема – добра арганізаваная, спланаваная. Гэта вялікія грошы, бо перавозка аднаго чалавека каштуе каля 15-ці тысяч даляраў. Гэта відавочна прыбытковае злачынства з удзелам рэжыму і саміх чыноўнікаў”, – кажа Агне Білатайтэ.

Цяпер мігрантаў дапытваюць, таксама ідзе аператыўная разведка. У большасці нелегалы прадстаўляюцца грамадзянамі Ірака, але таксама краін Афрыкі, Сірыі і Індыі. Сёлета літоўцы ўжо выявілі 555 нелегальных мігрантаў, якія ідуць з Беларусі. У мінулым годзе – толькі каля 80-ці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: mtdata.ru