Літва паведаміла пра затрыманне некалькіх сваіх грамадзян у Беларусі
Міністэрства замежных спраў Літвы атрымала інфармацыю пра некалькіх сваіх грамадзян, якія былі затрыманыя або змешчаныя ў ізалятары ў Беларусі. Паводле звестак МЗС Літвы, літоўцаў у Беларусі могуць трымаць і незаконна.

“Зараз у нас ёсць інфармацыя пра некалькіх грамадзян Літоўскай Рэспублікі, якіх затрымалі або якія адбываюць пакаранне ў Беларусі. Беларускія ведамствы не заўсёды адразу інфармуюць аб затрыманні літоўскіх грамадзян”, — гаворыцца ў адказе МЗС Літвы журналістам партала Delfi.
Ведамства нагадвае, што сёлета жыхароў ужо тройчы інфармавалі пра “інтэнсіўныя варожыя і правакацыйныя дзеянні беларускіх спецслужбаў у дачыненні да грамадзян Літоўскай Рэспублікі”. У ведамстве рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь, а тых, хто там знаходзіцца, просяць неадкладна вярнуцца. Раней пра затрыманне 25 сваіх грамадзян у Беларусі паведаміла Латвія.
nashaniva.com
