Літва павялічыць выплату мігрантам за добраахвотнае вяртанне на радзіму
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што Літва павялічыла ў тры разы выплату нелегальным мігрантам, якія добраахвотна вырашаюць вярнуцца на радзіму. Яна складзе 1000 еўра, паведамляе Delfi.
«Вяртанне мігрантаў у краіны паходжання з’яўляецца складаным і доўгім працэсам. Утрыманне аднаго мігранта абыходзіцца Літве ў год у 11 тыс. еўра — гэта насамрэч вялікі цяжар для дзяржавы, — сказала Білатайце. Асноўная частка гэтых выплат будзе фінансавацца за кошт сродкаў, прадастаўленых Літве Еўракамісіяй на вырашэньне міграцыйнага крызысу.
Фота: Reuters
