Літва, Польшча і Украіна рыхтуюцца да магчымага закрыцця мяжы з Беларуссю



Польшча не будзе выкарыстоўваць магчымага закрыцця межаў з Беларуссю дзеля ўласных выгод, заявіў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) у Вільні. Міністр транспарту Літвы Яраслаў Наркевіч заявіў у аўторак, што Літва рыхтуецца да магчымага закрыцця мяжы Беларуссю.

Міністр Анджэй Адамчык запэўніў, што калі Беларусь закрые свае межы, Польшча мае намер супрацоўнічаць з Літвой у гэтым пытанні:

– Напэўна польскі бок не будзе выкарыстоўваць гэткай сітуацыі. Не будзе рэалізоўваць нейкага ўласнага плану. Што б мы не рабілі, будзем гэта рабіць разам. Будзем шукаць рашэнні разам.

Міністр транспарту і камунікацый Літвы Яраслаў Наркевіч дадаў, што перамовы на гэтую тэму вядуцца таксама з Украінай.

 Мы гаворым аб павелічэнні прапускной здольнасці з Украіны праз Польшчу. Каб перавозчыкі, якія едуць праз Літву, маглі ажыццяўляцца прыярытэтна і без цяжкасцей.

Наркевіч сказаў, што яго краіна падтрымлівае польскую ініцыятыву будаўніцтва дарогі Via Carpatia, якая з’яўляецца акном на поўдзень для краін Балтыі.

У сваю чаргу міністр Анджэй Адамчык выказаў надзею, што беларускія межы не будуць закрытыя.

„Мы спадзяемся, што гэтага не адбудзецца. Аднак мы імкнемся быць гатовымі да любой сітуацыі”, – падкрэсліў ён.

У Вільні кіраўнік польскага міністэрства інфраструктуры падпіша мемарандум аб супрацоўніцтве ў паляпшэнні дарожнай сеткі на польска-літоўскай мяжы і супрацоўніцтве ў рэалізацыі праекта Rail Baltica. Учора міністры назіралі за будаўніцтвам адрэзка дарогі Via Baltica ад гораду Сувалкі да мяжы з Літвой у Будзіску.

polskieradio.pl