Літва спыніла яшчэ 137 мігрантаў
Са 137 замежнікаў, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу, 106 мелі іракскія дакументы або прадставіліся грамадзянамі гэтай краіны.
На мяжы Літвы з Беларуссю ў гэтым годзе было затрымана ўжо 3282 мігранты, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе onliner.by.
Частку мігрантаў пачалі адпраўляць у намётавы гарадок на палігоне ў Руднінкаі. „Іх перавозяць, паколькі ў памяшканнях застаў месцаў даўно няма”, — сказаў Delfi прадстаўнік САДГ Гедрус Мішуціс.
У лагер будуць перавозіць у асноўным адзінокіх мужчын, якія знаходзяцца на заставах. Сем’і імкнуцца размяшчаць у стацыянарных будынках: інтэрнаце памежнікаў, цэнтры рэгістрацыі замежнікаў.
У Руднінкаі на гэтым тыдні разгарэўся канфлікт: мясцовыя жыхары блакавалі праезд да палігона, калі даведаліся, што там плануюць размясціць 1500 мігрантаў. Цяпер эмоцыі сцішыліся: паведамляецца, што з жыхарамі дасягнутая дамоўленасць. Жыхарам абяцалі, што для пачатку на палігоне паселяць 300 мігрантаў.