Літва збіраецца адмяніць надзвычайнае становішча з-за COVID-19
Урад Літвы мае намер у сераду прыняць рашэнне аб адмене надзвычайнага становішча, уведзенага ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Пра гэта ў Сейме заявіла прэм’ер-міністр краіны Інгрыда Шыманітэ, паведамляе reform.by.

Фота: AP / Mindaugas Kulbis
„Урад плануе ў гэтую сераду прыняць рашэнне аб адмене надзвычайнага становішча, звязанага з COVID, і перавесці прафілактыку захворвання, а таксама лячэнне на агульныя алгарытмы імунапрафілактыкі і лячэння”, – цытуе яе Delfi.
Надзвычайнае здарэнне можа быць адменена з 1 траўня. Пры гэтым шэраг рэкамендацый усё роўна прадоўжаць дзейнічаць.
