Ліза Міцкевіч: Мы стараемся дапамагаць абсалютна ўсім



Дырэктар беластоцкага Цэнтру падтрымкі замежнікаў Ліза Міцкевіч распавяла, у якіх выпадках можна звяртацца ў арганізацыю, каб атрымаць кансультацыю.

Праваабаронца адзначыла, што на шляху легалізацыі ў Польшчы ў людзей ўзнікае шмат пытанняў, звязаных з візамі, картамі побыту, афіцыйным працаўладкаваннем і выплатай падаткаў. Каб пазбегнуць неспадзяваных сітуацый, лепш удакладніць свае далейшыя крокі з супрацоўнікамі цэнтру:

Мы насамрэч кансультуем па ўсіх тэмах датычных жыцця ў Польшчы, не толькі ў Беластоку, але ва ўсёй краіне. Таксама ў нас ёсць дадатковыя віды дапамогі. У нас ёсць бясплатны псіхолаг, у нас ёсць бясплатныя юрысты, у нас ёсць курсы польскай мовы, таксама бясплатныя, у нас прысяжныя пераклады. У тым ліку мы аказваем фінансавую падтрымку былым палітвязням і людзям, якія былі вымушаныя пакінуць тэрыторыю Беларусі з-за рэпрэсій. Таму нам можна тэлефанаваць і мы ўсё раскажам і ў чымсьці дапаможам. Мы стараемся дапамагаць абсалютна ўсім.

Сустрэча з Лізай Міцкевіч адбылася ў Беларускім хабе „Новая зямля”. Падчас мерапрыемства наведвальнікам адказалі на пытанні, а таксама далі парады па далейшым дзеянням у легалізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя