Лодзь плануе актыўна падтрымліваць рэпрэсаваных беларусаў



Гарадскі савет Лодзі, горада-пабраціма Менска, прыняў пастанову аб падтрымцы беларусаў у барацьбе за годнасць, свабоду і незалежнасць Беларусі.

Гэты крок стаў адказам на ініцыятыву беларусаў, якія жывуць у гэтым польскім горадзе. Першым крокам да супрацоўніцтва і адначасова праявай падтрымкі беларускай суполцы ў Лодзі, Польшчы і Беларусі павінна стаць рэзалюцыя, прынятая 16 верасня.

«Мы запэўніваем вас, што мы, гарадскі савет Лодзі, будзем падтрымліваць вас у вашай барацьбе за годнасць і свабодную і суверэнную Беларусь. Мы выказваем салідарнасць з вамі і заяўляем аб сваёй падтрымцы тых, хто падвяргаецца пераследу і арыштам падчас мірных дэманстрацый», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

Адмысловы зварот быў накіраваны ўладам Менска. Дакумент накіруюць таксама ў Сейм, прэм’еру Маравецкаму, міністру замежных спраў Рэспублікі Польшча і амбасадару Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя