Лукаш Леанюк: Не хочацца, каб колькасць беларусаў у Польшчы паменшылася
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра важнасць пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае прадстаўнік Звяза “Шчыты” Лукаш Леанюк:
– Большасць людзей, якія запісваліся беларусамі, – гэта людзі, якія жывуць у вёсках. А вядома, што беларускія падляшскія вёскі памалу паміраюць. Моладзі становіцца што раз менш. Увогуле трэба было б падумаць, як заахвоціць іх.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.
Фота: Urząd Statystyczny w Białymstoku
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
