Лукаш Рэйт: Царкоўная музыка залежыць ад слова і мовы
У суботу а 17-й у Падляшскай філармоніі пачнецца трэцяя частка конкурсных слуханняў фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”.
Сваім досведам выканання беларускіх песень падзяліўся ўдзельнік фестывалю, кіраўнік хору Успенскай царквы ў Варшаве Лукаш Рэйт:
– Не, не маем, але ў нас у царкве спявае беларускі хор. Беларусы маюць сваю літургію. Калі хтосьці мае жаданне, то там спявае беларускі хор. Памятаю, што калісьці чуў беларускія Каляды. Яны былі вельмі цікавыя, вельмі добрае ўражанне. На Вялікдзень мы спявалі „Хрыстос уваскрос!” на трох мовах – па-беларуску, SCS і па-ўкраінску.
Юбілейны 40-ы фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка” завяршыцца ў нядзелю, 26-га верасня гала-канцэртам. Пачатак а 16-й у Падляшскай філармоніі.
Беларускае Радыё Рацыя