Лукашэнка адзначыў некаторых беларусаў Падляшша
Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Ордэнам імя Францыска Скарыны трох прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы.
Гэта старшыня галоўнай управы Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі і сакратарка гэтай арганізацыі – Валянціна Ласкевіч, а таксама мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні «Прымакі» Юры Астапчук.
Як гаворыцца у прэзідэнцкім указе, гэтыя людзі ўганараваныя за значны ўнёсак у папулярызацыю беларускай спадчыны за мяжой, і умацаванне добрых стасункаў паміж Польшчай і Беларуссю. Спадар Юрка Астапчук даведаўся пра узнагароду ад нашага Радыё:
— Гэта сведчыць пра тое, што праца, якую робіць чалавек камусьці патрэбная. Мы ж неаднойчы ездзілі ў Беларусь шмат разоў выступалі з канцэртамі і заўсёды прыязджаем з Беларусі задаволеныя гэтымі канцэртамі, нас вельмі добра прымалі і ўлады, і мясцовыя улады таксама добра нас прымалі. І думаю таму гэта стала заўважным.
Сёлета, у канцы ліпен, папулярны на Беласточчыне гурт «Прымакі» будзе адзначаць 20-годдзе свайго існавання. Спадар Юрка паведаміў, што да юбілею гурт рыхтуе новыя запісы.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя