Лукашэнка ўзнагародзіў беларусаў Польшчы
Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў указ № 390 аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, ордэна Францішка Скарыны ўдастоены прафесар кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандр Баршчэўскі. Раней з беларусаў Беласточчыны ордэнам Скарыны ўзнагароджаны паэт, перакладчык, публіцыст і грамадскі дзеяч Віктар Швед. Медалём Францішка Скарыны таксама ўзнагароджаны старшыня беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Ян Чыквін.
„Яны ўдастоеныя ўзнагарод за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, мовы і літаратуры, значны асабісты ўнёсак у развіццё міжкультурных сувязяў і ўмацаванне добрасуседскіх адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
