„Лупашка” і яго салдаты на Беласточчыне ў 1945 годзе”
„Лупашка і яго салдаты на Беласточчыне ў 1945 годзе” – з дакладам пад такім загалоўкам выступіць прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак. Мерапрыемства адбудзецца 11 снежня ў Цэнтры Праваслаўнай культуры ў Беластоку. Пачатак ў 18 гадзінаў.
Арганізатарам выступае таварыства Русь. Пасля дакладу пройдзе дыскусія.
Асоба маёра Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі” выклікала спрэчкі ў Беластоку пасля з’яўлення вуліцы яго імя на Скарупах. Для часткі жыхароў Беластока „Лупашка” – герой, прыклад змагання з камунізмам. Іншыя не лічаць яго героем і прыводзяць прыклады ягоных дзеянняў у літоўскіх Дубінках, а таксама на Падляшшы, дзе ён правёў карныя аперацыі ў трох беларускіх вёсках, і забіваў мірных жыхароў.
Беларускае Радыё Рацыя