Ля памежнага пункту Мядзінінкай з’явіўся план „Перамогі”



У намётавым гарадку беларускіх пратэстоўцаў ля памежнага пункту Мядзінінкай ўсталявалі вялікі банэр з надпісам «План Перамога». Выява змяшчае QR-код «Плану», каардынаты адпаведнага сайту і чат-бота.

Гаворыць каардынатар акцыі Віталь Алейнік:

– Беларусы Вільні каля памежнага пункту Мядзінінкай далучыліся да знакамітага плана «Перамога» і заклікаюць усіх далучацца да гэтага неверагоднага плана, каб хутчэй вырашыць лёс Беларусі на карысць беларусаў у Беларусі.

Як вядома, «План Перамога» распрацаваны арганізацыяй былых сілавікоў BYPOL, ім прадугледжваецца стварэнне падпольнага народнага апалчэння. Што тычыцца намётавага гарадку на трасе ля памежнага пункту Мядзінінкай, то акцыя трывае з 5 чэрвеня. Беларусы, якія вымушана пакінулі Радзіму, выступаюць за зняцце абмежаванняў на выезд, вызваленне палітвязняй і новыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя