Лялькі-матанкі і абярэгі з Украіны
Украінская 58-гадовая бібліятэкарка Ніна Скіба з сяла Міла Бучанскага раёна, Кіеўскай вобласці год таму распачала выраб лялек-матанак. Для гэтай работы яны прыцягнула дзяцей узростам ад 3 да 15 гадоў, якія былі траўміраваны вайной.

Для дзяцей выраб лялек-матанак стаў псіхалагічнай разгрузкай, кажа яе дачка, валанцёрка Ірына Журба, якая прывезла гэтыя лялькі і абярэгі на выставу ў Выршаву:
– Гэта походзіць з так званай «трасы смерці», калі кіеўляне пакідалі горад і выязджалі праз тыя вёскі ратавацца. А там сапраўды трапілі ў самую гарачую кропку, бо, як расказвалі мясцовыя жыхары, прыз іх вёску выязджала 10 машын, а вярталася 2 або 3. Іншыя машыны былі расстраляныя. Стаялі расейскія танкі і расстрэльвалі машыны, якія выязджалі з Кіева.
Паводле Ірыны Журбы, лялькі-матанкі і абярэгі перадаюць жаўнерам на фронт. А ў Варшаве іх можна паглядзець і нават набыць на выставе ў Беларускай прасторы «Робім разам» да 17 снежня.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
