Лясны пажар у Белавежскай пушчы
9-га верасня днём здарылася тое, чаго леснікі Белавежскай пушчы даўно баяліся – на паўночнай ускраіне пушчы разгарэўся пажар.
У лясніцтве Броўск у выніку моцных парываў ветру сухая елка ўпала на лінію электраперадач, сарвала яе, і такім чынам пачаўся пажар. Агонь распаўсюдзіўся адразу. Пажар тушылі 12 пажарных дружын і шмат леснікоў. Парывы ветру перашкаджалі барацьбе з агнём, таму было вырашана адправіць пажарны самалёт, які двойчы скідваў ваду. Дзякуючы эфектыўнай працы службаў, пажар у Белавежскай пушчы быў хутка ўзяты пад кантроль.
„На жаль, здарылася тое, чаго мы баяліся. Гарыць наш лес, – гаворыць Роберт Мішчак з Броўскай лясной інспекцыі, які знаходзіўся на месцы трагедыі. – На працягу гадзіны агонь паглынуў гектар лесу, на працягу наступных паўгадзіны яшчэ паўтара гектара лесу. Дзякуючы сапраўды хуткаму ўмяшанню 12 падраздзяленняў пажарнай дружыны, самалёту для пажараў і леснікоў з Броўскага лясніцтва, агонь удалося спыніць праз некалькі гадзін. Вядуцца работы па тушэнні”, – дадаў Мішчак.
Сітуацыю на месцы пажару кантралявалі ўсю ноч. Леснікі пастаянна дзяжурылі, каб пазбегнуць чарговага ўзгарання.
Паводле прэс-рэлізу
Фота Regionalnа Dyrekcjа Lasów Państwowych