Лявон Тарасэвіч: Мы ёсць, бо самі хочам быць беларусамі



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Пра важнасць пазначаць сябе беларусамі падчас перапісу разважае мастак, культурніцкі дзяяч Падляшша Лявон Тарасэвіч:

– Усё робіцца, каб не было беларусаў. А потым хочуць, каб хтосьці ў перапісе ўпісаў, што ёсць беларусам. Якія грошы, такая і нацыянальнасць. Гэта вялікая раскоша, каб быць беларусам, жыць на беларускай зямлі і гаварыць па-беларуску.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.

Фота: Urząd Statystyczny w Białymstoku

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя