Лёгкая атлетыка – для кожнага



70 тысяч злотых выдаткуюць на дадатковыя трэніроўкі па лёгкай атлетыцы ў падляшскіх школах. Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства падпісала з Польскім звязам лёгкай атлетыкі дамову аб фінансаванні працы трэнераў у пачатковых школах і гімназіях.

DSC09045

Гэта агульнапольская кампанія пад загалоўкам “Лёгкая атлетыка для кожнага”, якая мае на мэце заахвоціць маладых людзей да фізічнай актыўнасці, кажа віцэ-старшыня ПЗЛА Себастыян Хмара:

– З верасня гэтага года будуць працаваць каля 500 трэнераў, якія будуць праводзіць заняткі ў пачатковых школах 3 разы на тыдзень, а ў гімназіях – шэсць разоў на тыдзень.

У праграме папулярызацыі лёгкай атлетыкі будуць удзельнічаць школы між іншым з Беластока, Хорошчы,  Гайнаўкі, Бельска Падляшскага, Сямятыч ды Цеханоўца.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара