Люба Лунёва: У беларусаў смешнае і сумнае заўсёды побач
У Беларускім Доме Варшавы адбылася сустрэча з журналісткай Любай Лунёвай. Яна распавяла прысутным пра факты супрацьстаяння ўлады, сілавікоў і беларускага грамадства, якія засталіся за кадрам.
„За доўгія гады работы іх назбіралася шмат”, – кажа Люба Лунёва:
-Як сказаў мне адзін супрацоўнік Акрэсціна, у нас тут такія людзі сядзяць, я іх раней толькі ў падручніках бачыў. Я не ведаю, ці ёсць дом у Менску, дзе б не было напісана “Лука – мудак”. А мянты гавораць, у нас шэрая фарба ўжо скончылася, і нам адзін разумны чалавек сказаў, што гэта не страшна, у перакладзе гэта азначае мудры акадэмік.
Успаміны журналісткі Лунёвай «За кадрам» у 90-я гады выклікалі дружны смех. Толькі ў беларусаў, як адзначыла спадарыня Люба, смешнае і сумнае заўсёды побач.
Беларускае Радыё Рацыя