Мабілізацыйны цэнтр дапамогі беларускім дабраахвотнікам ў Варшаве працягвае сваю дзейнасць



Сюды сцякаецца дапамога ад беларусаў з усяго свету. Супрацоўнік цэнтра Алег вельмі ўдзячны за дапамогу беларусам Амерыкі з штата Мінесоты горада Мінеапаліса, беларусам Польшчы, Шатландыі, Бельгіі, Нямеччыны.

Арганізатар Цэнтра дапамогі Павел Кухто

Але самая кранальная дапамога была прывезена ад беларускіх студэнтаў – будучых хімікаў, кажа Алег:

– Быў вельмі кранальны выпадак: прыехала дзяўчынка, студэнтка. Сказала што мы, студэнты хімфаку сабралі падтрымку для нашага батальёну, вельмі шкада што вы не берэце дзеўчын. Студэнты сабралі свае стыпендыі, 300 даляраў, і перадалі ў падтрымку батальёну. Таксама яны вышылі ўручную БЧБ сцяг з Пагоняй і ўкраінскі сцяг.

Паводле Алега, беларуская салідарнасць вельмі патрэбна. Бо акрамя дапамогі цэнтр займаецца падрыхтоўкай да адпраўкі добраахвотнікаў ва Украіну. Вельмі шмат паступае заявак ад беларусаў, якія жадаюць ваяваць за свабоду Украіны. Усіх адправіць, на жаль, няма магчымасці. Але праца ў гэтым накірунку вядзецца пастаянна. Усіх трэба выдатна экіпіраваць, а гэта немалыя грошы.

Беларускае Радыё Рацыя