Магія Падляшша



Апісаць і паказаць Падляшша праз тутэйшых беларусаў – у беластоцкім Фондзе Суседзі выйшла рэпарцёрская кніжка “Jutro spadną gromy”. Аўтары Енджэй Маравецкі, Барташ Ястжэмбскі і фатограф Мацей Скавінскі паспрабавалі расказаць пра магію гэтага кутка Польшчы. Іх героі – беларускія дзеячы, мастакі, святары, а таксама звычайныя людзі ствараюць незвычайную мазаіку.

Паводле суаўтара кніжкі Енджэя Маравецкага, немагчыма расказаць пра Падляшша без аповесці аб суіснаванні палякаў і беларусаў.

– Мы паспрабавалі распавесці пра Падляшша праз ягоных жыхароў. Гэта не было суіснаванне без праблем і спрэчак.  І зразумела, што гэты свет – свет, у якім беларускасць з’яўляецца надзвычай істотнай.

У кніжцы апісаныя таксама гістарычныя падзеі, між іншым пацыфікацыя беларукіх вёсак атрадамі польскага падполля пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса Бурага. Аўтары наведалі і апісалі скіт айца Гаўрыіла ў Адрынках, Крынкі, Нараўку ды паддуброўскія вёскі.

jutro-spadna-gromy-b-iext29423696

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя