„Магнолія”: майстар-клас ад мастачкі Надзі Букі



У Варшаве пройдзе майстар-клас ад мастачкі Надзі Букі „Магнолія”. Падзея адбудзецца ў суботу, 13-га траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе – менавіта там раней адкрылася выстава творцы “Адраджэнне”.

Працягвае куратар выставы, удзельніца “Дома Творцаў” Вольга Шніп:

-Прыйшлося па тэхнічных прычынах зняць выставу Надзі Букі. Таму 13-га – гэта і падтрымка, і пабачыць саму мастачку, і паразмаўляць з ёй і яшчэ будзе пара прац яе. Яна распавядзе пра іх. І, канешне, памаляваць з мастаком – гэта цікавае баўленне свайго часу. Яна будзе паказваць, расказваць. Дарэчы, гэта сімвал Польшчы – магнолія – прыгожая, ружовая ці белая. І натхніцца адраджэннем і намаляваць гэтыя кветкі.

Уваход на падзею – вольны. “Майстар-клас будзе цікавы не толькі дарослым, але і дзецям”, – дадае Вольга Шніп.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя