Майдан вачыма польскіх фотарэпарцёраў у Любліне
Майдан вачыма польскіх фотарэпарцёраў прадстаўлены ўвазе публікі ў Любліне.
Выстава, прысвечаная рэвалюцыйным падзеям 2014 года ў Кіеве, адкрылася ў мясцовым Доме Культуры.
Адкрывала экспазіцыю ўкраінская журналістка радыё „Люблін” Марыяна Крыль.
– Тут прадстаўленыя фоты ад пачатку падзеяў і да іх завяршэння актыўнага ў лютым. Тут не паказаны палітыкі, тут не паказаны палітычныя рашэнні. А тут паказаныя людзі, якія рабілі гэтую рэвалюцыю і якія сталі яе абліччамі. Паказана дужа багата эмоцый.
Адкрыццё фотавыставы „Майдан” адбылася падчас правядзення 41-й канферэнцыі радыёжурналістаў у Любліне.
Беларускае Радыё Рацыя