Майстар-клас „Малюю коцікаў свабоды” прайшоў у Варшаве



Яго асноўнымі ўдзельнікамі сталі дзеці, але дарослыя таксама далучыліся да актыўнасці.

Выкладчыца занятку Лізавета Дзенісюк – па сумяшчальніцтве дачка і памочніца аўтара серыі „Коцікі свабоды” Вольгі Якубоўскай – распавяла, як з’явілася ідэя правядзення майстар-класу.

– Мы на самой справе да выставы яшчэ думалі, якое правесці мерапрыемства ў межах выставы. Прыдумалі сумесны праект разам з маці, так як я педагог выяўленчага мастацтва па адукацыі. Мы вырашылі, што можна гэтым скарыстацца і  зрабіць тут майстар-клас для дзяцей і дарослых. Такія мерапрыемствы дапамагаюць раскрыць не толькі творчую жылу ў чалавека, але і сабраць разам беларусаў, пагутарыць. Новыя знаёмствы і новыя сустрэчы – гэта заўжды добра.

Падзея прайшла ў “Музеі Вольнай Беларусі”. Цяпер там працягваецца выстава Вольгі Якубоўскай “Малюю наша жыццё”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя