Майстар-класы для дзяцей і падлеткаў у Вроцлаве



Майстар-класы для дзяцей і падлеткаў адбыліся ў Вроцлаве падчас Фестывалю Незалежнай Беларускай Культуры.

«Сярэдні ўзрост удзельнікаў нашых мерапрыемстваў – 6-7 гадоў, хаця некаторым дзеткам было і ўсяго 5», – распавяла сябра суполкі Беларусы Вроцлава Аляксандра.

– Гэта роспіс пернікаў. Пернікі да гэтага былі загатаваныя яшчэ ўчора, каб дзеці маглі хутка распісваць рознымі колерамі. Акрамя гэтага ў нас ёсць майстар-клас «выцінанкі». З паперы дзеці выразалі розныя ўзоры. Яны не ўсе былі беларускіх матываў, але звязаныя з жывёламі і нейкімі сюжэтамі з казак.

Па завяршэнні майстар-класаў дзяцей чакаў салодкі пачастунак.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя