Майстар-класы ў Ляшуках



У вёсцы Ляшукі, вёсцы, што ў Нараўчанскай гміне, жыхары ды госці з навакольных мясцовасцей, сустрэліся ў вясковым клубе на велікодных майстар-класах. Упрыгожвалі велікодныя вербы, распісвалі яйкі ды пяклі «бусловыя лапы» ў хлебавай печы, якая знаходзіцца ў святліцы. «Сабралася нас больш за трыццаць», – кажа солтыс Ляшукоў Галена Рэент – «вёска жыве, а ўсё дзякуючы таму, што маем вясковы клуб»:

— Наша святліца была перададзена ў карыстанне паўгода таму. Першая была сустрэча ў калядны перыяд. Цяпер мы часта ладзім вячоркі, дзе можам абгаварыць свае стратэгіі на будучыню. Вельмі добра, што ў нас ёсць месца, дзе мы можам сустрэцца, бо да гэтай пары мы сустракаліся на аўтобусным прыпынку, або папросту на лавачцы ў кагосьці.  

Афіцыйнае адкрыццё святліцы запланаванае на травень. Сюды ж таксама сваю сядзібу перанесці аб’яднанне «Ятрышнік», якое займаецца актывізацыяй вясковага асяроддзя.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя