Маладыя немцы, палякі і беларусы аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку



Падносяць скінутыя мацэвы, мыюць іх і малююць габрэйскія літары ў залаты колер, а пры гэтым пазнаюць габрэйскую гісторыю Беластока.

[Not a valid template]

„Маладыя немцы, палякі і беларусы аднаўляюць габрэйскія могілкі ў Беластоку, якія праз многія гады былі амаль поўнасццю знішчаныя”, – кажа ўдзельніца праекта Алена з Гомеля.

– Такі акт вандалізму нечалавечы, прыкра на гэта глядзець.

 – Мы аднаўляем могілкі – падымаем помнікі, якія ўпалі.

 – Галоўная мэта – упарадкаваць гэтыя могілкі, дзяўчыкі малюць залатыя літары на помніках, каб, калі нашчадкі гэтых людзей прыязджаюць сюды, яны маглі знайсці магілы сваіх продкаў.

 – Гэта вельмі цікавая гісторыя гораду Беластоку.

Гэта супольны праект Цэнтра грамадскай адукацыі Польшча-Ізраіль і нямецкай Кампаніі знака пакаяння – Служба для міру.

Маладыя людзі будуць у Беластоку да 22 жніўня. Яны таксама наведаюць Тыкоцін, Трэблінку ды адзначаць супольна шабас.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя