Малая колькасць выпадкаў каронавірусу за апошнія суткі ў Польшчы
Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі выяўлена 2525 новых выпадкаў заражэння каронавірусам Sars-Cov-2.
Ад гэтай хваробы памерлі чарговыя 37 пацыентаў. Агулам, станам на 3 траўня, у Польшчы было пацверджана 2 млн 805 тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам. Ад гэтай хваробы памерлі 68 тысяч жыхароў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
