Малазійскі пасажырскі „Боінг“ збіты на мяжы з Расеяй
Вядучыя еўрапейскія і сусветныя палітыкі заклікаюць да аб’ектыўнага следства ў справе збітага над Данеччынай пасажырскага самалёта. Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель таксама заклікала да аднаўлення перамоваў між Украінай і Расеяй для мірнага ўрэгулявання канфлікту на Усходзе Украіны. Збіццё пасажырскага самалёту над Данеччнай можа паўплываць на ход аперацыі супраць прарасейскіх сепаратыстаў, – адзначыў еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі:
– Або замарозіць адносіны ў сувязі з міжнародным канфліктам, або змяніць параметры сітуацыі ў кірунку павелічэння санкцый Захаду дзеля ўплыву на Расею, каб яна спыніла свой удзел у гэтым канфлікце.
* * *
Еўразвяз, НАТА і ААН заклікаюць правесці міжнароднае расследванне прычынаў катастрофы малазійскага пасажырскага лайнера.
Галандыя ў жалобе. „Нашы думкі цяпер з сем’ямі ахвяраў”, – сказаў прэм’ер міністр галандыі Марк Рутэ. Звыш 150 грамадзянаў гэтай краіны загінулі ў выніку падзення на тэрыторыі Украіны малазійскага самалёта. Каля амбасады Галандыі ў Кіеве гараць знічы, кажа Павел Зубюк:
– Людзі ідуць усю ноч з вечара, калі я ў першы раз туды прыйшоў, ужо тады там было вельмі шмат людзей. Людзі ідуць усю ноч, людзі застаюцца пад амбасадай, там вельмі шмат кветак і шмат людзей. Вельмі страшна калі яны даведаліся, што на борце было 80 дзяцей, прынеслі вельмі шмат дзіцячых цацак пад амбасаду, паклалі там сярод кветак.
„Тэрарыстычны акт у дачыненні да малазійскага самалёта – гэта выклік усяму свету”, – сказаў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка. Ён адзначыў, што гэтая трагедыя доказ таго, што тэрарызм не ёсць лакальнай з’явай, а праблемай усяго свету.
Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан заклікала бакі канфлікту гарантаваць свабодны доступ да месца катастрофы спецыялістам. Францыя заклікае міжнародную супольнасць зрабіць ўсё магчымае для высвятлення прычынаў катастрофы.
* * *
учора быў збіты пасажырскі самалёт «Боінг-777» малазійскай авіякампаніі. Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам—Куала-Лумпур.. На борце знаходзілася 283 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу.
На месцы падзення пасажырскага лайнера «Боінг-777» у Данецкай вобласці знойдзеныя бартавыя самапісцы.
Парэшткі 295-ці загінулых і абломкі лайнера раскіданыя ў радыюсе 15 кіламетраў.
На барту самалёта былі галоўным чынам грамадзяне Галандыі. Вядома, што гэтым самалётам падарожнічалі таксама 27 грамадзян Аўстралііі, 23 грамадзяніна Малайзіі, 11 Інданэзіі, 6 брытанцаў, 4 немцаў, 4 бельгійцаў,1 грамадзянін Канады.
Самалёт ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. 50 кіламетраў да ўваходу ў расейскую паветраную прастору пачаў зніжацца, упаў паблізу горада Снежнае ў Данецкай вобласці.
Прэзідэнт Украіны назваў гэта актам тэррору. „Гэта не катастрофа, гэта акт тэррору. Украінскія ўлады перакананы, што самалёт быў збіты сепаратыстамі”.
[youtube id=”yWvI5WooU50″]
Улады ДНР заявілі, што пасажырскі самалёт мог быць збіты ракетай, выпушчанай з борта ўкраінскага вайсковага самалёта.
* * *
Каля мяжы Расеі ды Украіны збіты пасажырскі самалёт «Боінг-777» малазійскай авіякампаніі. Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам—Куала-Лумпур. Самалёт упаў за 80 кіламетраў ад Данецка. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу. Удакладняецца, што самалёт ляцеў на вышыні больш за 10 кіламетраў.
00 30. У гэтыя хвіліны ля пасольства Галандыі ў Кіеве:
00 10. ЗША прыйшлі да высновы, што самалёт быў збіты. Радар засек зенітную ракету непасрэдна перад крушэння Боінга. Зараз сілавыя ведамствы ЗША аналізуюць траекторыю ракеты, каб вызначыць, адкуль яна была выпушчаная, паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.
Спіс загінулых па нацыянальнасці: 154 галандцаў 27 аўстралійцаў 11 інданезійцаў 6 ангельцаў 4 немца 4 бельгійца 3 філіпінцы 1 канадзец
00 00. Уладзімір Пуцін лічыць, што Украіна нясе адказнасць за катастрофу самалёта „малайзійскага авіяліній”
23 15. Пётр Парашэнка заявіў, аб змене тактыкі, якая „дазволіць эфектыўна дзейнічаць ва ўмовах прыцягнення узброеных сіл замежнай дзяржавы”.
СБУ апублікавала аўдыёперахоп размоў сепаратыстаў пра збіты самалёт:
„Эспрэссо ТВ” паведамляе, што дарадца МУС Антон Герашчанка апублікаваў фатаграфію, на якой зафіксавана месца, з якога была выпушчаная ракета па пасажырскаму самалёту Боінг-777.
«Украінская праўда» сцвярджае, што самалёт быў збіты. Выданне піша, што раней сепаратысты атрымалі зброю, якой можна збіваць самалёты на вялікай вышыні.
Галандскія СМІ паведамляюць, што ў самалёце, які разбіўся ва Украіне, знаходзіліся пасажыры розных нацыянальнсцяў.
На тэму катастрофы самалёту прэзідэнт ЗША Барак Абама размаўляў па тэлефону з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным – паведамляе прэс-служба Белага Дома.
https://www.youtube.com/watch?v=je0EVpxEwvY
* * *
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка выступіў з ініцыятывай стварэння камісіі з удзелам міжнародных структураў для расследавання трагедыі з лайнерам „Малазійскіх авіяліній“ Боінг-777. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Лайнер ажыццяўляў рэйс з Амстэрдаму да Куала-Лумпур. Паводле ўкраінскага боку, ён быў збіты сепаратыстамі непадалёк украінска-расейскай мяжы з дапамогай зенітна-ракетнага комплексу „Бук“. Усе пасажыры і чальцы экіпажу – 295 чалавек – загінулі.
Самалёт рухнуў на тэрыторыі, якую кантралююць прарасейскія сепаратысты. Месца падзення – блізу вёскі Грабава ў Данецкай вобласці на мяжы з Луганскай. Паветраная прастора над усходняй Украінай на гэты час выключана з авіяцыйнага руху.
* * *
Пра падзенне малазійскага „Боінга“ на мяжы Расеі ды Украіны паведамляе агенцтва „Інтэрфакс“. „Боінг-777“ малазійскіх авіяліній рухнуў на тэрыторыі Украіны непадалёк ад расейскай мяжы, паведаміла агенцтву крыніца ў авіяцыйных колах. Самалёт ажыццяўляеў рэйс Амстэрдам – Куала-Лумпур.
На адлегласці 50 кіламетраў да ўваходжання ў паветраную прастору Расеі ён пачаў зніжацца, пазней яго знайшлі палаючым на зямлі на тэрыторыі Украіны – паведаміла крыніца. Паводле яе, на борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 чальцоў экікажу. Расейскую мяжу лайнер павінен быў перасекчы прыкладна ў 17.25 паводле маскоўскага часу.
Дарадца Міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў сваім Facebook напісаў, што лайнер быў збіты з дапамогай комплексу „Бук“.
Фота: Reuters
https://www.youtube.com/watch?v=48YlDSVFVMI
Беларускае Радыё Рацыя