Малітоўныя сустрэчы на Святой Гары Грабарцы



Каля 200 маладых праваслаўных людзей, якія ў гэтым годзе прыступяць да экзаменаў на атэстат сталасці, сустрэліся ў праваслаўным манастыры на Святой Гары Грабарцы.

DSC_8339

“Гэтую моладзь чакае вельмі важная жыццёвая падзея. Цешыць тое, што яны праз малітву, праз Ісуса Хрыста патрафяць духоўна супакоіцца,” – кажа айцец Мікол Астапчук:

– Шмат перад экзаменамі хваляванняў. І маладыя людзі разумеюць, што з малітваю можна лепш падрыхтавацца да экзаменаў. Малітвамі можна прагнаць стрэс.

Зараз праходзіць сустрэча з епіскапам Якавам. Пасля пройдуць вячэрнія малітвы ды традыцыйна асвецяць і ўсталююць крыж за сёлетніх матурыстаў.

DSC_8312

Брацтва праваслаўнай моладзі ладзіць Малітоўныя сустрэчы ўжо 33-ці раз.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара