Малітоўныя сустрэчы студэнтаў на Святой Грабарцы



На Святой Гары Грабарка праходзіць сустрэча праваслаўных студэнтаў.

Сёлета ўсіх, якія прыедуць у манастыр Святых Марфы і Марыі на Святой Гары Грабарка, чакае вельмі важная падзея, як кажа айцец Павел Стэрлінгаў. Гэта ўрачыстасць хіратоніі на Сямятыцкага епіскапа архімандрыта манастыра ў Саках Варсанофія:

– Гэта гістарычная падзея для нашай царквы, для Сямятычаў і царквы Польшчы, а таксама для студэнтаў, якія, магчыма, упершыню ў сваім жыцці будуць мець магчымасць быць на хіратоніі айца архімандрыта Варсанофія.

Малітоўная сустрэча прававслаўных студэнтаў на Святой Гары Грабарка праходзіць 12-ты раз. Цягам трох дзён – з пятніцы па нядзелю – моладзь будзе маліцца ды працаваць у карысць манастыра. Традыцыйна будзе ўсталяваны крыж за ўдзельнікаў сустрэчы.

Малітоўныя сустрэчы ладзяцца Брацтвам праваслаўнай моладзі ў Польшчы. Самое брацтва было заснаванае ў 1980 годзе менавіта на Святой Гары Грабарка.

Падрабязнасці малітоўнай сустрэчы праваслаўных студэнтаў тут.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара