«Малітва» — новы сцэнічны праект фонду ўніверсітэта ў Беластоку
«Малітва» — грамадскі спектакль інспіраваны Чарнобыльскай малітвай Святланы Алексіевіч — новы сцэнічны праект фонду ўніверсітэту ў Беластоку ў рэжысуры Міхала Станкевіча.
Спектакль ствараецца з удзелам не актораў, а жадаючых, якія па-свойму ўспрымаюць выбраныя фрагменты з рэпартажу беларускай нобелеўскай лаўрэаткі.
«Такі спектакль рэалізоўвае ролю агульнадаступнага, ў якім мінулае і цяперашняе становіцца штуршком для адкрытай размовы», — кажа Катажына Нізёлэк з фонду ўніверсітэта ў Беластоку
— Гэта створыць своеасаблівы калектыўны досвед, што яднае ўдзельнікаў праекту, якія ўносяць ў спектакль таксама свае гісторыі, з героямі рэпартажу Святланы Алексіевіч. Гэта таксама нетыповы спектакль, дзе мы спрабуем аб′яднаць тэатр не проста з літаратурай, але з досведам чытання слова. Мы не патрабуем акторскіх прафесійных здольнасцяў ад людзей, якія далучацца да праекту і да стварэння спектаклю.
У рамках праекту чакаецца прынамсі 5 спектакляў, між іншым у Беластоку Гарадку, і Чаромсе. Першы спектакль у Беластоку чакаецца плануецца паказаць 10 ліпеня. Пры гэтым кожны спектакль з’яўляецца непаўторным, з удзелам іншых людзей і іншымі разважаннямі.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя