Малітва за святых пакутнікаў і пяты марш памяці выклятых жаўнераў
23 лютага ў нядзелю праз вуліцы Гайнаўкі пройдзе ўжо пяты марш у памяць выклятых жаўнераў, які ладзяць радыкальныя правыя сілы.
Адметнасцю гайнаўскага маршу ёсць ухваленне дзеянняў капітана Рамуяальда Райса „Бурага” які толькі цягам пяці дзён ад 29 студзеня па 2 лютага 1946 года спаліў 5 беларускіх вёсак на Беласточчыне, Тады загінула звыш 80 сялянаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.
У мінулым годзе польская аўтакефальная праваслаўная царква прыняла ў лік святых пакутнікаў 31 вязня, закатаваных салдатамі „Бурага” ў лесе ля Старых Пухалаў.
Альтэрнатыўнае мерапрыемства ладзяць у гэты дзень жыхары Гайнаўкі. У нядзелю а 10.00 у царкве Яна Хрысціцеля пройдзе адмысловае набажэнства за пакутнікаў падляшскай і холмскай зямлі. А 12.00 адбудзецца малітва і ўскладанне знічак ля помніка ахвярам войнаў і рэпрэсіяў.
Беларускае Радыё Рацыя