Малы памежны рух паміж Польшчай і Расеяй пакуль не вернецца
Часовае прыпыненне малога памежнага руху паміж Польшчай і Калінінградскай вобласцю неабходнае па прычынах бяспекі – тлумачыць намеснік міністра ўнутраных спраў Яраслаў Зеліньскі. У сувязі з самітам NATO і Сусветнымі днямі моладзі польскі ўрад часова прыпыніў малы памежны рух з Расеяй і Украінай.
З Украінай малы памежны рух адноўлены, але з Калінінградскай вобласцю – не. Яраслаў Зеліньскі на хвалях Польскага радыё сказаў, што пакуль гэтая сітуацыя не памяняецца. Намеснік міністра Зеліньскі звяртае ўвагу, што Калінінградская вобласць з’яўляецца дэмілітарызаванай зонай.
З інфармацыі спецслужбаў вынікае, што апошнім часам павялічыліся пагрозы на мяжы з Расеяй. У сувязі з гэтым нельга на першае месца ставіць гандлёвага абмену з Калінінградскай вобласцю. Прыярытэтам павінна быць бяспека Польшчы — адзначыў Яраслаў Зеліньскі.
