„Маляваныя карты” Войцеха Пражмоўскага



Фатограф Войцех Пражмоўскі ўпершыню прэзентаваў сваю фотавыставу „Маляваныя карты”. Адкрыццё адбылося ў галерэі „Крынкі”.

dsc056086

Пражмоўскі займаецца фатаграфіяй амаль 50 гадоў, але ўвесь час адрывае штосьці новае:

– Для мяне надалей фатаграфія застаецца загадкай, асабліва свет сфатаграфаваны з невыразнасцю, ён становіцца зусім іншым, чым мы яго бачым. Часта здаецца, што ён прапускаецца праз фільтр памяці-непамяці. Тэхніка невыразнасці мае вельмі мастацкае вымярэнне крэавання выявы, а таксама такое вельмі духоўнае вымярэнне.

Войцех Пражмоўскі з’яўляецца сябрам Звязу польскіх мастакоў-фатографаў. Выкладае ў Мастацкай акадэміі ў Варшаве ды кінематаграфічнай школе ў Лодзі.

Выстава арганізаваная Фондам „Villa Socrates” будзе адкрыта для наведнікаў да 15 студзеня.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя