Манадраму „Ксенія” пабачылі ў Гарадку



У Гарадку, на Беласточчыне,  паказалі манадраму „Ксенія” тэатра „Чрэво”. Хаця жыхары мястэчка ўжо другі раз мелі магчымасць паглядзець спектакль, зала гміннага цэнтра культуры была перапоўненая гледачамі.

dsc04125

Менавіта для гарадоцкай публічнасці спектакль асабліва блізкі кажа акторка Яанна Стэльмашук- Троц.

– Калі ты чуеш сваю родную мову, гэта дыстанцыя, якая існуе, таму што сцэна, публіка, мастацтва, звыклае жыццё, па-мойму, недзе там уцякае і можна бліжэй падыйсці да чалавека, бліжэй да яго душы.

dsc04130

“Ксенія” – гэта спектакль, натхнёны жыццём святой-„юродзівай” Ксені Пецярбургскай.

Яанна Стэльмашук-Троц стварыла ўжо некалькі спектакляў на беларускіх гаворках Падляшша, сярод якіх манадрама „Я ў полі вярбою росла” і спектакль „ПустаЯ”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі