Маніфестацыя левых сіл “Польшча супраць гвалту” ў Беластоку (абноўлена)



«Польшча супраць гвалту» – пад такім лозунгам у нядзелю ў Беластоку ля драмтэатру прайшла маніфестацыя левых сіл.

Яго ладзілі партыі „Вясна” , СЛД і „Разам, як адказ на падзеі, якія мелі месца 20 ліпеня ў Беластоку падчас першага Параду роўнасці. Адная з удзельніц параду – настаўніца і аніматарка культуры Аліна Ваўранюк так узгадвае гэтыя падзеі:

– Я лічу, што кожны меў права ісці ў гэтым маршы. А я мела наават абавязак, якраз як асоба з беларускай меншасці. Бо гэта не быў марш геяў і лесбіянак. А гэта быў марш за роўнасць. Для мяне гэта вялізны ўрок на ўсё жыццё! Калі б не было паліцыі, нас бы расшарпалі, забілі. І не важна, што я ішла за руку са сваім мужам, мяне абзывалі.

Першы парад роўнасці адбіўся рэхам ва ўсіх вядучых СМІ свету з увагі на брутальныя атакі праціўнікаў маршу. Падляшская паліцыя апазнала ўжо звыш сотні  хуліганаў, якія прымалі ўдзел у хваляваннях. Пасля падзеяў у Беластоку,  маршы супраць гвалту, або салідарныя з вясёлкавым Беластокам прайшлі ў некалькіх польскіх гарадах.

* * * 

У Беластоку каля Драматычнага тэатру прайшла маніфестацыя левых сіл пад назвай “Польшча супраць гвалту”, а таксама пікет супраць нянавісці да ненароджаных дзяцей і гвалту супраць народжаных. 

Фота: Anatol Chomicz

Некалькі сотняў чалавек з усёй Польшчы прынялі ўдзел у акцыі пратэсту. Таксама была і невялікая група контрдэманстантаў.

 

Акцыю заявілі левыя партыі СЛД, “Разам” і “Вясна”. Яна прайшла як пратэст супраць тых дзеянняў, якія мелі месца тыдзень таму на першым Маршы роўнасці ў Беластоку. Тады групы хуліганаў кідалі ва ўдзельнікаў Маршу роўнасці камні і петарды.

На акцыі выступілі Адрыян Зандбэрг (партыя “Разам”), Владзімеж Чажасты (СЛД) і Роберт Бедрань (“Вясна”).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Bartosz Wacławskі