Марцін Рэмбач: Гэтым выказваем салідарнасць з беларусамі



Нечаканы падарунак атрымаўся ў нас да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча і 100-годдзя Слуцкага збройнага чыну. Які канкрэтна?

Кажа старшыня Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча – Беларусь, Марцін Рэмбач:

Марцін Рэмбач: Удалося нам арганізаваць выраб і ўстаноўку білбордаў на Беласточчыне. І гэтым мы выказваем салідарнасць Радыё Рацыя і ўсёй беластоцкай грамадскасці са змагарамі беларусамі, якія змагаюцца за дэмакратыю ў Беларусі і супраць фальшавання выбараў. Таму білборды ўтрымліваюць адпаведныя лозунгі: “Жыве Беларусь!”, або “Верым, можам, пераможам!”. Гэта ініцыятыва Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь, якая атрымала на гэта сродкі з Фонду польскай міжнароднай салідарнасці.

РР: Колеры там чытэльныя. Дамінуюць белы і чырвоны. А хто рабіў графічны праект гэтых білбордаў?

Марцін Рэмбач: Графічны праект зрабіў Юрэк Асеннік, мастак, графік, дызайнер. Тут яшчэ важна тое, што гэты чалавек вельмі заангажаваны ў беларускасць, у беларускую культуру. А таксама музыка, аўтар тэкстаў песень.

РР: Дзе гэтыя білборды знаходзяцца? І колькі іх атрымалася?

Марцін Рэмбач: Удалося паставіць 12 білбордаў. 8 – у Беластоку, 4 – на трасах да граніцы польска-беларускай. Была мэта, каб гэтыя білборды былі бачныя для тых, хто прыязджае з Беларусі. Каб гэта сведчыла, што жыхары Беласточчыны падтрымліваюць іх у змаганні.

На білбордах знойдзеце таксама частоты, на якіх можна слухаць наша радыё на Гарадзеншчыне і Берасцейшчыне і, канешне, на польскім баку мяжы, на Паўночным і Паўднёвым Падляшшы.

Цалкам гутарка:

Пяшчанікі, 1.

Баброўнікі, 2.

Генюшэ, 1.

Генюшэ, 2.

Грабаўка, 1.

Грабаўка, 2.

Пяшчанікі, 1

Пяшчанікі, 2

Валілы, 1.

Беласток, вуліца Высоцкага, 1.

Беласток, вуліца Высоцкага, 2.

Размаўляў Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя