Марэк Масальскі прызначаны сябрам Рады грамадскай карысці
Марэк Масальскі – дырэктар Праваслаўнага асяродка міласэрнасці ў Беластоку прызначаны сябрам Рады грамадскай карысці 6-га склікання. Адпаведны дакумент падпісаны старшынём Рады віцэ-прэм’ерам польскага ўраду прафесарам Пятром Глінскім.
18 снежня Марэк Масальскі прыме ўдзел у першым пасяджэнні камітэта:
– У бліжэйшую пятніцу адбудзецца першае пасяджэнне Рады дзейнасці грамадскай карысці, на жаль дыстанцыйнае. Адказвае за супрацу з Радай віцэ-прэм’ер Пётр Глінскі. Спадзяюся, што мой досвед, калі ідзе пра дзейнасць арганізацыі грамадскай карысці, якім з’яўляецца Праваслаўны асяродак міласердзя, таксама дапаможа і атрымаецца зрабіць штосьці добрае.
Закон ад 15-га верасня 2017 года пра Нацыянальны інстытут свабоды – Цэнтр развіцця грамадзянскай супольнасці вызначае наступныя задачы Рады: каардынацыя і маніторынг супрацоўніцтва органаў дзяржаўнага кіравання з сектарам няўрадавых арганізацый, падрыхтоўка і кансультацыя з няўрадавымі арганізацыямі ды іншымі суб’ектамі, якія падтрымліваюць развіццё грамадзянскай супольнасці, а таксама кантроль за іх выкананнем.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя