Марш салідарнасці з беларускімі рабочымі ў Беластоку (абноўлена)



Ва ўмовах, калі ціск на працоўных Беларусі павялічваецца, калі штодзённа адбываюцца затрыманні актывістаў на заводах і буйных прадпрыемствах, у Беластоку прайшоў Марш у падтрымку Беларускага аб’яднання рабочых і ўсеагульнага страйку ў Беларусі.

Выступіў Сяргей Дылеўскі.

Скандуюць „Жыве Беларусь!” І антыдыктатарскія лозунгі.

Панеслі вялізны нацыянальны сцяг.

Марш ідзе цэнтральнымі вуліцамі Беластоку ў суправаджэнні паліцыі.

Адзін з лозунгаў: „Nie ma wolności bez solidarności!”

Шэсце дайшло да вуліцы Электрычнай, дзе знаходзіцца Генконсульства Рэспублікі Беларусь.

Пад консульствам выступіў Сяргей Дылеўскі, гучалі песні, у тым ліку „Воіны святла”.

Выступіў вядомы гарадзенскі актор Сяргей Курыленка, які моцна прамовіў пра салідарнасць.

Ён быў адным з тых, хто летась на знак супраць гвалту звольніўся з Гарадзенскага абласнога тэатру.

Марш пачаўся а 16:00 каля помніку Пілсудскаму, прайшоў па цэнтральных вуліцах Беластока і завяршыўся каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. 

Агулам акцыя доўжылася 1 гадзіну і 15 хвілін.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Ладзіка Майніча