Марш салідарнасці з Беларуссю ў Беластоку



Звыш тысячы людзей прыняло ўдзел у Маршы салідарнасці з Беларуссю. З цэнтра Беластока прайшла калона людзей пад генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, дзе адбыўся кароткі мітынг.

На Плошчы Касцюшкі прамаўляў між іншымі прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі, які з раніцы вывесіў бел-чырвона-белыя сцягі на гарадскіх установах:

– Яны маюць сувязь з дэмакратычным светам. У іх укралі галасы, і яны не хочуць гэта дазволіць. Я думаю, што мяне не пусцяць у Беларусь у бліжэйшы час, але маю надзею, што гэта будзе нядоўга, там зменіцца ўлада і будзе панаваць дэмакратыя. І я не змяню сваё меркаванне. Гэта звычайная чалавечая падтрымка, каб быць з людзьмі, каб быць з народам, каб стаяць на баку праўды.

Гэта была найбуйнейшая акцыя салідарнасці з Беларуссю, якая прайшла пад беларускім кансулятам цягам апошняга тыдня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя