Марш салідарнасці з Беларуссю ў Гданьску



Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Гданьску 9 жніўня.

У ім удзельнічала каля паўтысячы чалавек:

– Наперад па вуліцах Гданьска! У Гданьску пачалася польская рэвалюцыя, і ў Гданьску гэты дух свабоды да гэтай пары прысутнічае. Жыве Беларусь!

– Я з саюза палякаў у Беларусі, я ішла з плакатам нашай кіраўніцы, мой сын трымаў плакат Анджэя Пачобута. Мы салідарныя з нашымі калегамі, якія цяпер знаходзяцца пад арыштам.

На фота: у цэнтры Яцэк Карноўскі і Аляксандра Дулькевіч

Марш прайшоўся па вуліцах Гданьска да Пляцу Салідарнасці. Там выступілі прэзідэнтка Гданьку Аляксандра Дулькевіч і прэзідэнт Сопата Яцэк Карноўскі:

На Пляцы знаходзіцца “Еўрапейскі цэнтр салідарнасці”—музей памяці гісторыі легендарнага прафсаюзнага руху “Салідарнасць”. Яго прадстаўнікі запрасілі ўдзельнікаў Маршу на выставу, прысвечаную Беларусі.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя