Марш салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве
Удзельнікі акцыі сабраліся а 12-й каля помніка Тадэвушу Касцюшку, потым яны накіраваліся маршам на вуліцу Маршалкоўскую, дзе сталі ў жывы ланцуг.
Спецыяльная дакладніца ААН у правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн выступіла на мітынгу ў Варшаве і заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед і палітычны ціск на грамадзянскую супольнасць.
