Марш жывой памяці польскай Сібіры
Тысячы людзей ушанавалі памяць тых, каго вывезлі ў Расею ды Казахстан. Вуліцамі Беластока прайшоў 16-ты Марш жывой памяці польскай Сібіры. Апрача моладзі, з мясцовых школ у маршы бралі ўдзел “сібіракі” з Аўстраліі, Францыі, Злучаных Штатаў і Беларусі. Пасля кароткай малітвы і гімна ўсе разам накіраваліся пад помнік невядомага сібірака.
– Вывезлі моладзь і майго тату, якога ні за што ўзялі і пасадзілі.
– З тэрыторыі Беларусі яшчэ ў 1951 годзе больш за 5 тысяч жаўнераў войска Андэрса масава былі вывезеныя. Гэтая трагедыя, пакуты засталіся вельмі-вельмі глыбока.
– Калі мы ў Беларусь прыехалі, то сталі людзьмі другога сорту. Мела месца дыскрымінацыя на працы.
– Па аповедах маіх калегаў – працаваў на чыгунцы, – калі вывозілі людзей у Сібір, дзеці ўвесь час прасілі вады… Гэта страшна.
Мерапрыемства арганізуецца штогод у памяць людзей, якіх вывезлі у Сібір не толькі ў ваенныя, але і пасляваенныя часы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара