Маршалак падсумаваў вынікі „Кубка гмінаў”



Артур Касіцкі падзякаваў жыхароў рэгіёну за іх актыўны ўдзел у выбарах, і адзначыў, што яўка на выбарах у Падляшскім ваяводстве склала 64,33%. Гэта гістарычны вынік. Пяць гадоў таму 52,49% прыйшлі на выбары, што азначае павелічэнне яўкі амаль на 12%.

„Кубак гмін” –  гэта конкурс, у якім 10 падляшскіх гмінаў з найбольшым адсоткам наведвальнасці выбараў атрымаюць субсідыю з ваяводскага бюджэту ў памеры 50 тысяч злотых на мадэрнізацыю і абсталяванне мясцовых святліц. Такую форму актывізацыі дэпутаты прынялі на апошняй сесіі Сейміку ваяводства.

Урачыстае ўручэнне кубкаў адбудзецца на наступным тыдні. Падчас канферэнцыі маршалак Касіцкі падкрэсліў, што час пасля выбараў – добры час, каб спыніць усе звады і варожасць. Ён звярнуўся да „ўсіх палітычных колаў”, каб заняцца напружанай працай па развіцці Падляшскага ваяводства: гмін, гарадоў і вёсак.

wrotapodlasia.pl