Марта Раманків: Кожны можа паспрабаваць быць прэзідэнтам!
У галерэі Arsenał у Беластоку адбыўся майстар-клас для мігрантаў «Ствары сваю прэзідэнцкую прамову!». Удзельнікі з Беларусі, Грузіі, Польшчы і Украіны стварылі ўласныя прэзідэнцкія прамовы ў знак сімвалічнага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы.
Кажа арганізатар сустрэчы, мастачка са Львову, Марта Раманків:
– Запрашаем эмігрантаў да мігрантаў для таго, каб напісаць, падрыхтаваць, стварыць свае прэзідэнцкія палітычныя прамовы, каб патрэніраваць усіх прамаўляць. Таму сёння будзем працаваць над гэтым пытаннем. Спачатку ў Варшаве навучыліся публічна прамаўляць, а таксама я запрасіла асоб з досведам міграцыі да стварэння іх прэзідэнцкіх прамоў.
Удзельнікі майстар-класа „Ствары сваю прэзідэнцкую прамову!” таксама абмеркавалі прапановы па вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца людзі ў міграцыі, калі не маюць права голасу і не могуць быць абраныя сваімі супольнасцямі для вырашэння мясцовых праблем.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя