Марцін Сцяхоўскі: Сабантуй – свята 400-гадовага вопыту талерантнасці Падляшша
У Крушынянах адбылося традыцыйнае штогадовае свята плуга – Сабантуй.
Пра значэнне святочнага дня, у тым ліку для беларусаў, кажа ўдзельнік свята, сябра клубу лучнікаў „AMM Archery” Марцін Сцяхоўскі:
– Я чую, як некаторыя людзі размаўляюць паміж сабой па-беларуску. Сёння кажучы пра беларускую мову маем на ўвазе найчасцей літаратурную. Насамрэч гэта не важна хто ён – паляк, татарын, габрэй, беларус. Гэта наша супольная спадчына, супольная Рэч Паспалітая. Я, напрыклад, паходжу з дробнай шляхты, якая мела трохі татарскай крыві.
Разам з песнямі, танцамі ды спартовымі спаборніцтвамі ўдзельнікі свята Сабантуй у Крушынянах прынялі ўдзел у супольнай малітве за мір і справядлівасць у свеце.
Беларускае Радыё Рацыя