Марына Гусева-Трапкевіч: Лёс раздзяліў нашу сям’ю паміж трыма краінамі



Пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы і чаму гісторыя Польшчы, Літвы і Беларусі цесна пераплецена, распавядае літоўцам грамадзянка Літвы з беларускімі караннямі Марына Гусева-Трапкевіч.

Яе бацькі пазнаёміліся яшчэ ў СССР, – расказала суразмоўца:

-Я нарадзілася ў Літве, у горадзе Вісагінас. А мой старэйшы брат нарадзіўся яшчэ ў Беларусі ў горадзе Браслаў Віцебскай вобласці. Менавіта адтуль мае бацькі. Калі пачала будавацца АЭС у Літве, мае бацькі вырашылі пераехаць сюды. Тым больш, што тады не было межаў. Прыкладна 30 – 40 хвілін на машыне. Атрымалася так, што ўся нашая сям’я раздзялілася на тры часткі: частка засталася ў Латвіі, частка ў Беларусі і ў Літве. Атрымліваецца, мы так гістарычна былі падзелены.

Марына Гусева-Трапкевіч дадала, зараз яна сябруе як з літоўцамі, так і з палякамі, беларусамі і ўкраінцамі. І лічыць, што гэтыя народы маюць шмат агульнага.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя