Мужнасць украінцаў – неверагодная!



Марына Савіцкая – наша кіеўская карэспандэнтка, здолела пакінуць Кіеў і зараз яна знаходзіцца ў бяспечным месцы ў Варшаве. У нашым эфіры яна распавяла пра першы дзень вайны, пра ўражанне ад мужнасці ўкраінцаў і пра сённяшняе стаўленне іх да беларусаў.

-Я вельмі шчаслівая, што зараз можна свабодна выдыхнуць і вярнуцца да сваёй працоўнай дзейнасці. І рабіць усё дзеля таго, каб тыя людзі, якія захраслі яшчэ ў гэтых складаных умовах ва Украіне, таксама змаглі выратаваць сваё жыццё.

На фота: Кіеў, 24 лютага

РР: Першы дзень вайны ў Кіеве, які ён быў? Ты яго памятаеш?  

Марына Савіцкая: Дакладна памятаю. Мне наогул падаецца, што забыць увесь гэты перыяд будзе немагчыма. Калі мы прачнуліся 24 лютага, мы прачнуліся не ад выбухаў, быў быццам бы звычайны ранак. Нягледзячы на тое, што першыя выбухі былі ў тым раёне, дзе я жыла, але мы іх не чулі. Калі я выйшла з дому каля двух гадзін дня ў аптэку і ў магазін, каб набыць неабходныя рэчы, каб можна было схавацца ў бамбасховішчы, мяне вельмі здзівіла, што ўкраінцы былі спакойныя. Ніякай панікі і ніякіх вострых, эмацыйных момантаў наогул не было. Такое ўяўленне было, што для людзей нармальная справа, калі на Украіну нападаюць. Але затым, калі ты яшчэ больш паглыбляешся ў гэтую сітуацыю, разумееш, што гэта не так. Магу сказаць адно, што я вельмі ўражаная тым, як украінцы ўвогуле на ўсё рэагуюць. Іх мужнасць, іх смеласць – гэта нешта неверагоднае!

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: АР