Мастаку і барду Алегу Кабзару – 50 год
Беларускі мастак і бард Алег Кабзар, які жыве ў Беластоку, адзначае сваё 50-годдзе. Да юбілею ён падрыхтаваў выставу, якая адкрылася ў выставачнай зале Падляшскай оперы і філармоніі. Згодна з юбілеем выстава ўтрымлівае 50 карцін. Выстава адлюстроўвае пераважна апошні перыяд творчасці мастака.

– Нельга назваць гэтую выставу рэтраспектыўнай. Ёсць тут некалькі працаў старэйшых. Але перадусім гэта свежыя працы з апошніх гадоў, большасць з двух апошніх гадоў. Меў вялікую патрэбу ў нейкім такім штуршку энергіі ў гэтыя апошнія кавідныя гады. Меў крыху больш часу для таго, каб выбірацца на пленэры.
Алег Казбар нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтва. Вядомы таксама і як бард. Аўтар шэрагу музычных альбомаў, у тым ліку «Бераг» на словы паэткі Надзеі Артымовіч. З 1996 года Алег Казар стала жыве ў Польшчы. Працуе спеваком у хоры Падляшскай оперы і філармоніі.
Цалкам размова:






Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
